Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 ліпеня 2017, 10:56

Больш за сотню аўтарскіх лялек прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Панна Doll'я" ў Брэсце

7 ліпеня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка аўтарскіх лялек "Панна Doll'я" адкрылася 6 ліпеня ў Выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлены 107 лялек ручной работы, яны выкананы сарака майстрамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Францыі. Кожная работа эксклюзіўна і існуе ў адзіным экзэмпляры. Гэта так званыя будуарныя, скульптурныя лялькі, феі, анёлы, мядзведзі, дамавікі, героі казак і мультфільмаў. Пры вырабе сваіх лялек аўтары прымянялі розныя тэхнікі і матэрыялы - гарачы і халодны пластык, тэкстыль, віскозу, скуру, шкло, дрэва, метал. Выкарыстоўваліся вінтажны плюш, бісер, лямец, фарфор, пап'е-машэ.

Твар выстаўкі - работа беларускага майстра Таццяны Паляковай "Жыццё ўдалося". Гэта шаржавая лялька ў народным касцюме з гусаком уяўляе сабой вобраз паспяховай сельскай пані. Цэнтральным жа экспанатам выстаўкі "Панна Doll'я" стала скульптурная лялька брастаўчанкі Галіны Дзмітрук, якая ўваходзіць у сотню лепшых у свеце майстроў-лялечнікаў.

"Наш праект існуе чатыры гады. У ім прынялі ўжо ўдзел больш за 600 майстроў з 22 краін. Выстаўка ўнікальна, яна пастаянна змяняецца, таму што нашы лялькі купляюцца, раз'язджаюцца да калекцыянераў і ў галерэі, іх месца займаюць новыя работы. Думаю, што на гэтай выстаўцы кожны, дарослы гэта або дзіця, знойдзе тут нешта сваё: знаёмы сілуэт, твар, вобраз", - расказала арганізатар і аўтар праекта Надзея Цыганоўская.

Адначасова з аўтарскімі лялькамі прадстаўлены жывапісныя работы. Карціны Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна і Марыі Пяшкун, Ганны Чапурной-Алейнік удала дапаўняюць казачную тэматыку асноўнай экспазіцыі.

Выстаўка аўтарскіх лялек "Панна Doll'я" ў Выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра будзе адкрыта па 6 жніўня.-0-

Больш за сотню аўтарскіх лялек прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Панна Doll'я" ў БрэсцеБольш за сотню аўтарскіх лялек прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы "Панна Doll
У экспазіцыі прадстаўлены 107 лялек ручной работы, выкананыя сарака майстрамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Францыі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі