Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 кастрычніка 2019, 17:19

Больш за 150 маці атрымаюць персанальныя віншаванні ад Тэатра эстрады

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 маці павіншуюць са сцэны Палаца Рэспублікі 14 кастрычніка ў час вялікай святочнай праграмы Тэатра эстрады "Усе песні для цябе", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр канцэрта Вольга Осіпава.

Тэатр эстрады традыцыйна арганізуе канцэрты да Дня маці. Але ў гэтым годзе было вырашана прадставіць праграму "Усе песні для цябе" ў Палацы Рэспублікі. Гэта будзе шчырае прызнанне ў любові самым блізкім людзям і падзяка за іх клопат і дабрыню.

"Напярэдадні канцэрта мы прапанавалі ўсім, хто набыў білеты на канцэрт для сваіх любімых жанчын, зрабіць гэты падарунак яшчэ больш прыемным. У прыватнасці, даслаць на нашу электронную пошту віншаванні і фатаграфіі з мамамі. Мы атрымалі больш за 150 віншаванняў з фотаздымкамі маці з усіх куткоў краіны. Сюрпрызам для іх стане тое, што ў час канцэрта, кожная маці ўбачыць сябе на экране", - расказала Вольга Осіпава.

На адной сцэне выступяць вядомыя выканаўцы - артысты Тэатра эстрады: Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Гюнеш, Аляксей Хлястоў, Вольга Вронская, Жанет, Вольга Плотнікава, Алена Грышанава, ансамбль "Верасы", група "PROвакацыя", група ByCity, балет тэатра Fusion, салісты Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна і іншыя. "Артысты падораць свае лепшыя хіты, прагучаць таксама новыя песні і нечаканыя дуэты. Гэта будзе вельмі шчыры і цёплы канцэрт", - адзначыла рэжысёр.

Яшчэ адным падарункам для маці стане канцэрт шоу "Алюр" 15 кастрычніка, які таксама пройдзе на сцэне Палаца Рэспублікі. Створаны больш як 15 гадоў таму Людмілай Радзівонавай калектыў паспеў выступіць у адной праграме з такімі зоркамі, як Cabaret Chicago, Moulin rouge, Riverdance, Flamenco. Артысты шоу заваявалі сэрцы гледачоў у многіх краінах, даказаўшы, што цыганскай песні не патрэбны пераклад, а цыганскія танцы сагрэюць любое сэрца.

"Ніводнае сапраўднае свята не абыходзіцца без музыкі і танцаў. Песні шоу "Алюр", якія бяруць за душу, іх іскрамётныя танцы, галавакружны карагод стракатых убранняў і яркіх мелодый прымушаюць сэрца радавацца і сумаваць, смяяцца і рыдаць адначасова. Гледачы ў зале акунуцца ў дзіўны свет рамантыкі, любові і гарачых пачуццяў, прыгажосці і свабоды", - дадалі ў тэатры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі