Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 студзеня 2017, 15:45

Больш як 1,7 тыс. кніг выдадзены членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі за пяць гадоў

12 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Больш як 1,7 тыс. кніг выдадзены членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі за апошнія пяць гадоў, паведаміў сёння журналістам старшыня грамадскага аб'яднання Мікалай Чаргінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія пяць гадоў нашы магчымасці былі ярка праяўлены ў галіне кнігавыдання. Прыемна, што нашы пісьменнікі за пяць гадоў выдалі 1 757 кніг. Сярод іх ёсць як перавыдадзеныя кнігі, так і новыя творы", - адзначыў Мікалай Чаргінец.

Паводле яго слоў, многія літаратары звярнулі ўвагу на тэмы, звязаныя з краязнаўствам. "З вялікім інтарэсам людзі чытаюць аб сваёй мясцовасці, яе жыхарах, гісторыі", - растлумачыў Мікалай Чаргінец.

Ён падкрэсліў, што ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца маладым пісьменнікам. "Шмат таленавітых пісьменнікаў, якія падаюць надзеі, увайшлі ў склад саюза", - канстатаваў Мікалай Чаргінец.

Таксама ён адзначыў поспехі ў напрамку паказу гісторыі Беларусі праз літаратуру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі