Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 красавіка 2016, 17:48

Бюджэт юбілейнага "Славянскага базару" складзе Br57 млрд

20 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Бюджэт XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паводле папярэдніх падлікаў, складзе Br57 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сцэнарныя планы асноўных мерапрыемстваў ужо гатовы. Запланавана правядзенне больш за сотню мерапрыемстваў. Гэта патрабуе вялікіх затрат, паводле папярэдніх падлікаў, каштарыс фестывалю - Br57 млрд. Асноўную долю складуць пазабюджэтныя паступленні - сродкі ад рэалізацыі білетаў, фінансы арганізацый-партнёраў і рэкламадаўцаў", - расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Дырэктар фестывалю падкрэсліў, нягледзячы на тое што праграма ўжо гатова, у ёй яшчэ магчымы дапаўненні і змяненні: "Гэта жывы працэс, з'яўляюцца новыя праекты".

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (12-13 і 19-20 ліпеня будуць арганізаваны дадатковыя мерапрыемствы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі