Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 мая 2016, 18:02

Бюджэт юбілейнага "Славянскага базару" набліжаецца да Br57 млрд

30 мая, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Бюджэт юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" набліжаецца да Br57 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на 29-й сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень бюджэт фестывалю - гэта амаль Br57 млрд. Ільвіная доля - сродкі, заробленыя ад рэалізацыі білетаў, сродкі арганізацый-спонсараў і партнёраў, а таксама іншых крыніц, у тым ліку ад заключэння дагавораў на выкарыстанне таварнага знака фестывалю. У мінулым годзе амаль 90 працэнтаў у каштарысе склалі пазабюджэтныя сродкі. У гэтым годзе арыенцір не ніжэйшы", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Таксама ён заклікаў арганізацыі горада актыўна падтрымаць дабрачынны канцэрт па зборы дадатковых сродкаў на фестываль, які пройдзе 16 чэрвеня. У мінулым годзе мерапрыемства было арганізавана сіламі калектываў прадпрыемства "Віцебскаблгаз", выручана каля Br650 млн. У гэтым годзе да калектываў згаданага прадпрыемства далучацца артысты Цэнтра культуры "Віцебск".

"Год складаны, пакупная здольнасць зніжаецца. Гэтым і выкліканы раннія тэрміны продажу білетаў - з лютага. Атрыманне на раннім этапе абаротных сродкаў дало магчымасць заключэння дагавораў з артыстамі на больш выгадных умовах", - дадаў Аляксандр Сідарэнка. І падкрэсліў, што, нягледзячы на цяжкасці, цэны на канцэртныя праграмы фестывалю захаваліся амаль на ўзроўні мінулага года.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі