Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 кастрычніка 2016, 14:28

Білеты на фільм адкрыцця кінафестывалю "Лістапад-2016" ужо можна набыць

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білеты на фільм цырымоніі адкрыцця XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" ужо можна набыць, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Багаварава.

З 17 кастрычніка гледачы могуць набыць білет на фільм адкрыцця фестывалю, а з 25 кастрычніка папярэдні продаж на ўсе сеансы ў кінатэатрах "Мір", "Піянер", "Перамога", "Цэнтральны" будзе праходзіць цэнтралізавана.

Цана на наведванне кінасеансаў устаноўлена ў адзіным памеры. Кошт білетаў у кінатэатр "Масква" на фільмы адкрыцця і закрыцця складае Br10 (у мінулым годзе - Br8). У кінатэатры "Мір" уваход на сеансы вячэрнія, у святочныя і выхадныя дні - Br2,5 (у мінулым годзе - Br2), на сеансы ў дзённы час і будныя дні - Br2.

У кінатэатры "Перамога" цана на ўсе наведванні адзіная - Br2,5. Кінатэатр "Цэнтральны" запрашае на начныя сеансы з 22.00, цана на білет складзе Br6. У вячэрні час, у святочныя і выхадныя дні да 22.00 кошт білетаў вызначаны ў суме Br5. У будныя дні да 17.00 білеты можна купіць па цане Br3,5, у ранішні час да 12.00 - Br2.

Кінатэатр "Піянер" прапануе білеты па мінулагоднім кошце - Br1,15. Гэта ўсе фільмы кінафестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў. У вячэрні час, у святочныя і выхадныя дні ўстанаўліваецца цана Br4, у дзённы час у будныя дні - Br2.

Фільм адкрыцця фестывалю - "Пецярбург. Толькі па каханні" (Расія).

XXXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 4-11 лістапада. Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Арганізатары - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі