Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бібліятэкі Наваполацка ў 2018 годзе прадаўжаюць праект "Чытай са мной па-беларуску"

Культура 10.01.2018 | 09:00

10 студзеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Новы сезон праекта "Чытай са мной па-беларуску" стартуе ў культурнай сталіцы Беларусі горадзе Наваполацку на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Маладыя супрацоўнікі бібліятэк Наваполацка 11 студзеня адправяцца ў дзіцячую паліклініку для таго, каб арганізаваць тут чытанні. "Зімовыя замалеўкі" пройдуць у вясёлай гульнявой форме. Маленькія пацыенты і іх бацькі ў чаканні прыёму ва ўрача змогуць прыняць удзел у гульнях, конкурсах, майстар-класах. Але галоўнае - дзеці і дарослыя разам будуць чытаць вершы беларускіх паэтаў.

Праект "Чытай са мной па-беларуску", мэта якога - прыцягнуць дзяцей да чытання і раскрыць для іх прыгажосць гучання беларускай мовы, трывала ўвайшоў у практыку работы Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наваполацка. І ў 2018 годзе менавіта ён пачынае шэраг мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Наваполацк - культурная сталіца Беларусі" ў бібліятэках горада.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца дзявяты раз. У бягучым годзе культурнай сталіцай краіны стаў Наваполацк (гораду ў 2018 годзе спаўняецца 60 гадоў), ён прыняў гэту эстафету ад Бабруйска. Статус культурнай сталіцы прысвойваўся Полацку (2010 год), Гомелю (2011 год), Нясвіжу (2012 год), Магілёву (2013 год), Гродну (2014 год), Брэсту (2015 год), Маладзечну (2016 год).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Чаму загараюцца смартфоны Самазагаранне можа адбыцца з любым мабільным тэлефонам, незалежна ад вытворцы і мадэлі. Часцей за ўсё прычынай з'яўляецца кароткае замыканне ўнутры акумулятара.