Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2017, 13:32

Берлінскай дзяржбібліятэцы перададзена ў дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны"

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Берлінскай дзяржаўнай бібліятэцы перададзена ў дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Каштоўныя тамы, кожны з якіх - дакладнае ўзнаўленне кніг вядомага першадрукара, перадаў генеральнаму дырэктару Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбары Шнайдэр-Кемпф дырэктар НББ Раман Матульскі.

Вяртанне і захаванасць культурнай спадчыны - прыярытэтны напрамак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яскравым прыкладам яго паспяховай рэалізацыі стаў сумесны выдавецкі праект Нацыянальнай бібліятэкі і Банка БелВЭБ па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

У выніку цеснага партнёрскага супрацоўніцтва (2013-2017) у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання выканаўцы праекта зрабілі сусветнай грамадскасці каштоўны падарунак - факсіміле "Кніжная спадчына Францыска Скарыны". Унікальны шматтомнік - гэта не толькі адлюстраванне гісторыі кнігадрукавання, але і каштоўны пласт культурнай спадчыны беларускага народа, базавая крыніца для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, саветнік пасольства Аляксей Барбук і кіраўнік аддзялення Усходняй Еўропы дзяржаўнай бібліятэкі Берліна Олаф Хаман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі