Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 жніўня 2019, 17:06

Белтэлерадыёкампанія пачала здымкі візітак фіналістаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019"

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі пачала здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

У бягучым годзе галоўная тэма посткардаў звязана з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму "Share the joy" ("Падзяліся радасцю") і яго лагатыпам - паветраным змеем. "Кожны з канкурсантаў у відэароліку створыць свайго змея і запусціць яго ў неба. Ён будзе адлюстроўваць іх інтарэсы, індывідуальнасць, іх музыку. Плануецца, што здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня ў самых розных лакацыях. Пляцоўка для кожнага з фіналістаў падбіралася ў залежнасці ад характэрных асаблівасцей выканаўцы або групы", - расказала рэжысёр візітак Яна Шаблыка.

Працягласць усіх посткардаў - да 40 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара. Знятыя ролікі будуць папярэднічаць выступленням юных артыстаў у час фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 20 верасня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга.

Згодна з праведзенай жараб'ёўкай, у фінале канкурсанты выступяць у наступным парадку: Лізавета Міснікова, Настасся Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, група Мonkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, група "Зефір", Арына Пехцерава, Марыя Ермакова.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" 24 лістапада ў Глівіцы (Польшча). Усе правы, што адносяцца да правядзення адбору, прыналежаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі - як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі