Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 верасня 2018, 18:16

Белтэлерадыёкампанія пачала работу над сумесным праектам з Rammstein

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія пачала работу над сумесным праектам з музыкантамі Rammstein. Сімфанічны аркестр і Акадэмічны хор медыяхолдынга падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве з нямецкай рок-групай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Удзельнікі Rammstein 14-15 верасня наведалі Мінск з мэтай папрацаваць над стварэннем новага праекта, уся інфармацыя аб якім пакуль трымаецца ў сакрэце.

Пазнаёміцца з удзельнікамі рок-каманды і разам папрацаваць у Вялікай студыі Дома радыё беларускім артыстам удалося дзякуючы нямецкаму імпрэсарыа і дырыжору Вільгельму Кайтэлю, з якім Белтэлерадыёкампанія даўно плённа супрацоўнічае. Ён не ўпершыню выступае пасрэднікам у арганізацыі такіх праектаў. На яго рахунку - тур Disney in Concert з аркестрам медыяхолдынга, які выканаў кампазіцыі з фільмаў. Разам з Акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі ў сакавіку гэтага года Вільгельм Кайтэль вярнуўся з гастролей Zimmer Tour па Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі. І вось цяпер - новы сумесны праект з групай Rammstein.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі