Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Белтэлерадыёкампанія: NAVIBAND не зможа выступіць на pre-party ў Маскве з-за шчыльнага графіка

Культура 17.03.2017 | 17:22

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група NAVIBAND, якая прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2017", не зможа выступіць на pre-party ў Маскве (21 красавіка) з-за напружанага графіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Паводле яе слоў, 22 красавіка ў групы NAVIBAND адбудзецца вялікі сольны акустычны канцэрт у Мінску, які пройдзе на сцэне Палаца прафсаюзаў. "Гэта першы сольны канцэрт групы, да якога музыканты вельмі доўга рыхтаваліся. Больш таго, каб як мага большая колькасць гледачоў змагла ўбачыць гэты канцэрт у далейшым, плануюцца тэлевізійныя здымкі. Таму 21 красавіка ў нас адбудзецца рэпетыцыя ў рэжыме генеральнага прагону, як гэта бывае на "Еўрабачанні", - расказала кіраўнік прэс-службы. Яна дадала, што гэты канцэрт у беларускай сталіцы - сімвалічныя праводзіны артыстаў на міжнародны песенны конкурс.

"У артыстаў сапраўды напружаны графік. З 8 сакавіка яны пачалі тур па Беларусі. Сёння музыканты ў Гомелі, ужо заўтра сустрэнуцца са сваімі паклоннікамі ў Наваполацку. Хочацца адзначыць, што ў нас добрыя адносіны з арганізатарамі маскоўскай pre-party, і папярэднія гады мы з задавальненнем прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве", - падкрэсліла Святлана Смалонская-Краскоўская.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.