Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2017, 10:12

Беларусы шануюць сваю гісторыю і развіваюць дзяржаўнасць - Жарко

4 верасня, Полацк /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусы шануюць сваю гісторыю і развіваюць дзяржаўнасць. Гэта адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, які 3 верасня прыняў удзел у мерапрыемствах Дня пісьменства ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер разам з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч наведаў пляцоўкі і павільёны фестывалю кнігі і прэсы, сустрэўся з кнігавыдаўцамі, пісьменнікамі, зазірнуў на "Друкарскі двор XVI стагоддзя", прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі памятнага гашэння маркі і паштовага канверта, прысвечанай Дню беларускага пісьменства ў Полацку.

Дзелячыся ўражаннямі з журналістамі, Васіль Жарко адзначыў добрую арганізацыю свята. "У Полацку вельмі шмат гасцей. Падрыхтавана насычаная праграма. У павільёнах фестывалю прэсы і кнігі мы бачым, што кніга ў сучасным свеце запатрабавана. Выданні прыгожыя знешне, чым адразу прыцягваюць увагу, і змястоўныя ўнутры", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

"Добра тое, што мы шануем гісторыю, шануем нашу дзяржаўнасць і развіваем яе", - рэзюмаваў Васіль Жарко.

3 верасня на Дні беларускага пісьменства ў Полацку прайшло ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі