Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2017, 10:03

"Беларускую Прагу" пакажуць на фотавыстаўцы ў Гомелі

9 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі Гомеля сёння адкрываецца выстаўка мінскай фотамастачкі Юліі Мацкевіч "Беларуская Прага", прысвечаная 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам Бібліі ў чэшскай сталіцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Вясной і летам бягучага года выстаўку можна было ўбачыць у Мінску і Віцебску, цяпер яна дабралася да Гомеля. У экспазіцыю ўвайшлі амаль 50 работ мінскага фатографа. Яны раскажуць не толькі аб архітэктурнай прыгажосці Прагі, але і аб яе шматвяковай прывабнасці для беларусаў. "На здымках наведвальнікі ўбачаць дамы, у якіх жылі оперны спявак з беларускімі каранямі сусветнага ўзроўню Міхась Забэйда-Суміцкі, пісьменнік Васіль Быкаў, месцы так званага Літоўскага калегіума. А беларускаму першадрукару Францыску Скарыну будзе прысвечана цэлая фатаграфічная гісторыя", - расказалі ў галерэі.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску. У Гомелі яна прадоўжыцца па 3 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі