Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 верасня 2016, 15:21

Беларускія рэстаўратары пройдуць стажыроўку ў Эрмітажы ў 2017 годзе

16 верасня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Беларускія рэстаўратары пройдуць стажыроўку ў Эрмітажы ў 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Паводле яго слоў, падпісана пагадненне паміж Нацыянальным мастацкім музеем і Дзяржаўным Эрмітажам, якое прадугледжвае не толькі абмен навуковымі выданнямі, але і стажыроўкі рэстаўратараў. "Мы дамовіліся з намеснікам генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Святланай Адаксінай, што ў наступным годзе мы накіруем нашых рэстаўратараў на стажыроўку ў рэстаўрацыйны цэнтр Эрмітажа", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Установа культуры актыўна кантактуе з замежнымі музеямі і атрымлівае прапановы аб супрацоўніцтве ў сферы рэстаўрацыі. Сярод апошніх - запрашэнне беларускіх майстроў на стажыроўку ў Ватыкан, дзе летам праходзіла выстава беларускіх абразоў XVII-XXI стагоддзяў.

Генеральны дырэктар нагадаў, што на базе Нацыянальнага мастацкага музея плануецца стварэнне рэспубліканскага цэнтра рэстаўрацыі.

У музеі найбольш развітая і сучасная навукова-тэхнічная база. У аддзеле рэстаўрацыйных майстэрняў працуюць 23 спецыялісты, створана чатыры сектары: старажытнабеларускага мастацтва, алейнага жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фізіка-хімічных даследаванняў. У музеі дзейнічае адзіная ў краіне рэнтген-лабараторыя, якая забяспечвае даследаванні структуры твораў мастацтва, праводзіцца павільённая фотафіксацыя аб'ектаў рэстаўрацыі, выпрацоўваецца методыка выкарыстання новых, у тым ліку імпартазамяшчальных матэрыялаў.

У 2010-2015 гадах у рэстаўрацыйных майстэрнях прайшлі стажыроўку 13 супрацоўнікаў іншых музеяў краіны. У 2015 годзе стажыраваліся спецыялісты з Брэсцкага абласнога музея, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі