Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 верасня 2018, 09:12

Беларускія пейзажы ў акварэльных матывах прадставяць на выстаўцы ў Гомелі

26 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Родныя прасторы ў акварэльных матывах" адкрыецца 27 верасня ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

Аснову экспазіцыі складуць работы майстра акварэлі Уладзіміра Кароткага, які ў бягучым годзе адзначыў бы сваё 80-годдзе. На прадстаўленых палотнах можна будзе ўбачыць пейзажы малой радзімы аўтара: і сельскія матывы - коней на пашы, веснавую сяўбу або збор ураджаю, і гарадскі ландшафт - заснежаныя вуліцы, гольмескі парк або царкву на фоне неабсяжнага неба.

"Гэта рэдкі майстар, творы якога пранікаюць глыбока ў душу, знаходзяць жывы водгук у сэрцы. У яго цёплых, трапяткіх карцінах няма нічога штучнага, нічога лішняга - яны цудоўныя ў сваёй прастаце і строгасці, як пройдзены ім жыццёвы шлях", - адзначылі арганізатары.

На цырымоніі адкрыцця аб жыцці і творчасці мастака раскажуць яго родныя, калегі. Сваякі аўтара плануюць падарыць адну з яго работ палацу. А запрошаныя вопытныя акварэлісты падзеляцца таксама сакрэтамі майстэрства са сваімі калегамі-пачаткоўцамі.

Уладзімір Кароткі нарадзіўся 4 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Гібкі Веткаўскага раёна. Навучаўся жывапісу ў легендарных майстроў. Работы аўтара знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Італіі.

Пазнаёміцца з пейзажамі малой радзімы мастака на выстаўцы можна будзе да канца снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі