Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2017, 13:32

Беларускія мультфільмы пазмагаюцца за ўзнагароды фестывалю ў Сербіі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анімацыйныя стужкі "Беларусьфільма" - "Нянюшкины сказки", "Якія сны сніць мядзведзь" і "Вясна ўвосень" - пазмагаюцца за перамогу на V фестывалі Constantine's gold coin ("Залатая манета Канстанціна") у Сербіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

На конкурс прыслана каля 600 работ з 65 краін свету, 200 з іх адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме ў пяці катэгорыях.

Міжнародны фестываль "Залатая манета Канстанціна" за пяць гадоў свайго існавання стаў важнай падзеяй у галіне анімацыі для дзяцей, адным з прэстыжных форумаў, у якім прымаюць удзел як пачынаючыя мультыплікатары, так і прафесіяналы. Фестываль праводзіцца ў гонар рымскага імператара Канстанціна, які нарадзіўся ў Нішы.

Паказы, на якія збіраецца вялікая колькасць моладзі, праводзяцца ў кінатэатрах і на адкрытых пляцоўках. Усе мерапрыемствы і паказы на фестывалі бясплатныя для гледачоў. Публіка і аўтары могуць азнаёміцца з дасягненнямі мультыплікатараў з усяго свету. Кожны год на фестываль прыязджаюць фільмы больш як з 60 краін. На гэты раз форум пройдзе 25-29 ліпеня.

Мультфільм "Вясна ўвосень" (рэжысёр і аўтар сцэнарыя Таццяна Кубліцкая) - экранізацыя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, у якой аўтар вучыць дзяцей быць чулымі і спагадлівымі, прывівае любоў да ўсіх жывых істот. Маленькі Янка цяжка захварэў. Яму хочацца ўбачыць сонца, але дзень выдаўся пахмурным, непагодлівым. Сястра Янкі Аленка папрасіла сонца выйсці з-за хмар, але яно не пачула голас дзяўчынкі. І тады на дапамогу Аленцы прыйшлі птушкі і звяры, якія добра памяталі яе брата - ён ніколі іх не крыўдзіў. Усе разам яны пачалі спяваць вясеннія песні і абудзілі сонца.

У аснову сюжэта мультфільма "Якія сны сніць мядзведзь" (аўтар сцэнарыя і рэжысёр Руслан Сінкевіч) пакладзены беларускія народныя абрады. Гэта смешная, кранальная гісторыя, агучаная каларытнай беларускай мовай. У ёй расказваецца пра тое, як людзі будзілі спячага ў бярлозе мядзведзя, які ўкраў з неба сонца, чым затрымаў прыход вясны. Фільм пазнавальнага плана, знаёміць дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі і абрадамі.

Яшчэ адзін мультфільм "Нянюшкины сказки" (рэжысёр і аўтар сцэнарыя Алена Пяткевіч) створаны па матывах казак братоў Грым. Познім вечарам мама ўкладвае спаць маленькую дачку. Дзяўчынка не хоча спаць і просіць сабаку Ашу расказаць ёй вельмі страшную казку. Аша расказвае казку пра дзяўчынку Грэтэль і яе брата Гензэля. Непаслухмяны хлопчык, пакрыўдзіўшыся на сястру, збег у таямнічы лес. Грэтэль адправілася ратаваць браціка. Дзеці заблукалі, і пакуль шукалі дарогу дадому, сустрэлі на сваім шляху добрых і не вельмі загадкавых істот, трапілі ў дом да бабулі, якая была чараўніцай, а пасля добры велікан паказаў ім дарогу дадому.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі