Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2017, 12:38

Беларускія літаратурныя крытыкі ўдастоены ўзнагарод міжнароднай прэміі імя Сяргея Ясеніна

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія літаратурныя крытыкі ўдастоены высокіх узнагарод міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сяргея Ясеніна "О Русь, узмахні крыламі..." 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міжнароднай прэміі.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Маскве ў цэнтральным Доме літаратараў. Другім і трэцім месцам былі адзначаны работы лаўрэата Пушкінскай прэміі для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў краінах СНД і Балтыі 2004 года Ніны Каленчыкавай (Мінск) і вядучага спецыяліста навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Людмілы Вараб'ёвай (Мінск), якія публікуюцца, у тым ліку, у літаратурна-мастацкім выданні "Новая Немига Литературная".

У ліку іншых лаўрэатаў легендарны скульптар Мікалай Селіванаў, народны паэт Бураціі, заслужаны дзеяч культуры РФ Андрэй Румянцаў, вядомы рэжысёр-дакументаліст Уладзімір Паршыкаў, саліст Маскоўскага тэатра аперэты Арцём Макоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі