Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2018, 14:41

Беларускія кнігі скарынаўскай тэматыкі выклікалі вялікую цікавасць на выстаўцы ў Вільнюсе

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігі скарынаўскай тэматыкі выклікалі вялікую цікавасць на 19-й Вільнюскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У час работы выстаўкі адбылася прэзентацыя кніг беларускіх выдавецтваў.

Дырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч пазнаёміў гасцей стэнда з кнігамі скарынаўскай тэматыкі, выдадзенымі ў 2017 годзе да знакавай для Беларусі даты - 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама персанальнай энцыклапедыяй "Янка Купала", выпушчанай да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка.

Удзельнікі прэзентацыі адзначылі высокі ўзровень мастацка-графічнага афармлення і паліграфічнага выканання кніг беларускіх выдавецтваў.

Кнігавыдаўцы з Беларусі традыцыйна ўдзельнічаюць у Вільнюскай выстаўцы, прапануючы шырокае знаёмства з навінкамі. У беларускай экспазіцыі на гэты раз былі прадстаўлены кнігі, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Народная асвета", Выдавецкі дом "Звязда", "Вышэйшая школа" і інш. Сярод навінак - разнастайная літаратура: мастацкая, дзіцячая, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і г. д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі