Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 чэрвеня 2018, 19:17

Беларускія кнігі прадстаўлены на маскоўскім кніжным фестывалі "Красная плошча"

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігі прадстаўлены на чацвёртым Маскоўскім кніжным фестывалі "Красная плошча", які праходзіць з 31 мая па 3 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

На нацыянальным стэндзе прадстаўлены навінкі айчыннага кнігавыдання, у тым ліку прысвечаныя знакавай для краіны даце - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Таксама экспануюцца выданні да 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, да 950-годдзя горада Мінска. У гэтым годзе на маскоўскім фестывалі ААТ "Белкніга" прадстаўляе буйнейшы кніжны магазін сталіцы - "Дом кнігі "Светач".

Кнігі беларускіх выдаўцоў выклікаюць вялікую цікавасць у наведвальнікаў форуму.

У час фестывалю "Красная плошча" адбудуцца літаратурныя вечары, прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі. Гэта штогадовы фестываль, які аб'ядноўвае сучасных аўтараў і выдаўцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі