Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2018, 11:04

Беларускія кнігі пазмагаюцца за ўзнагароды міжнароднага конкурсу ў Душанбэ

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігі пазмагаюцца за ўзнагароды XV Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Свае лепшыя выданні на міжнародны конкурс "Мастацтва кнігі" ў Душанбэ прадставілі "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Вышэйшая школа" і іншыя айчынныя выдаўцы.

Па традыцыі беларускія кніжнікі заўсёды дастойна вытрымлівалі творчую, прафесійную канкурэнцыю - і ў частцы зместу, і ў частцы вёрсткі і афармлення, паліграфічнага выканання кнігі. Неаднаразова беларускія выданні станавіліся пераможцамі гэтага прэстыжнага конкурсу.

Пасяджэнне журы XV Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў сталіцы Таджыкістана з 28 па 30 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі