Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лютага 2017, 10:41

Беларускі пісьменнік Валерый Кастручын удастоены міжнароднай прэміі імя В.Біянкі

22 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей Валерый Кастручын удастоены міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Біянкі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 21 лютага ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дыпламатычнай місіі.

Міжнародная літаратурная прэмія імя В.Біянкі заснавана па беларуска-расійскім праекце бібліятэк Мінска і Масквы "Пад белымі крыламі" з мэтай папулярызацыі сярод дзяцей і юнацтва літаратуры пра прыроду, жывёл і экалогію, а таксама з мэтай падтрымкі выданняў і аўтараў, якія пішуць на гэту тэматыку, і бібліятэк, што займаюцца экалагічнымі праграмамі.

Усяго на прэмію было прадстаўлена больш за 500 работ з розных рэгіёнаў Расіі і сямі дзяржаў. Былі вызначаны 10 лаўрэатаў і 15 ганаровых дыпламантаў.

Адкрываючы цырымонію, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Сяргей Шарамецьеў адзначыў, што гэты праект не толькі накіраваны на выхаванне ў людзей любові і беражлівага стаўлення да навакольнага свету, а таксама з'яўляецца пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі культуры Беларусі і Расіі.

На цырымоніі прысутнічалі заснавальнікі прэміі, члены журы конкурсу, вучоныя і падарожнікі, пісьменнікі і дзеячы культуры, прадстаўнікі беларускай дыяспары. У іх ліку - унук Віталя Біянкі член Савета па адукацыі Санкт-Пецярбургскага саюза вучоных Аляксандр Біянкі, вучоны-заолаг, тэлевядучы і падарожнік Мікалай Драздоў, намеснік міністра культуры Маскоўскай вобласці Інга Маркоўкіна, намеснік старшыні федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Аляксандр Скрыпель, пісьменнікі Алег Трушын, Вольга Плотнікава і іншыя літаратары і грамадскія дзеячы з Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі