Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 жніўня 2020, 17:25

Беларускі фолк-праект Nevrida прадставіў лепшае музычнае відэа на кінафестывалі ў Лондане

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фэнтэзі-фолк-праект "Туган Як" групы Nevrida пад кіраўніцтвам Паўла Таіпава стаў пераможцам у намінацыі "Лепшае музычнае відэа" на другім кінафестывалі Eurasian Creative Guild Film Festival, які праводзіўся з 13 па 19 жніўня ў Вялікабрытаніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Мы вельмі рады, што песню "Туган Як" пачулі і ў Лондане. У нашым відэа на прыкладзе трох культур мы пастараліся паказаць, што ва ўсіх народаў ёсць нешта агульнае - любоў да роднага краю, а таксама тое, што музыка аб'ядноўвае", - падзяліўся ўражаннямі саліст групы Nevrida Павел Таіпаў.

Арганізатары вырашылі не ісці ў гэтым годзе ў анлайн. Свае работы на ECG film festival падалі прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Італіі, Расіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, ЗША, Катара, Швецыі, Германіі, Ірана, Грузіі, Украіны, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана, Канады і Фінляндыі. На двух кінафестывалях гледачы ўбачылі больш за 200 работ на англійскай мове ў такіх катэгорыях, як дакументальнае, мастацкае і кароткаметражнае кіно, анімацыйны фільм, буктрэйлер, а таксама музычнае відэа і сцэнарый. Дарэчы, фільм пра жыццё Юзафа Буйдона ў Беларусі прынесла перамогу брытанскаму рэжысёру Майклу Сагатысу ў намінацыі "Лепшае кароткаметражнае відэа".

У час фестывалю праходзілі абмеркаванні актуальных тэм анімацыйнай галіны, анлайн-паказ дзённіка конкурсу ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, адбылася выстава работ мастакоў. Сярод іх Алеся Шыбаева (Малдова), Ларыса Пак (Кыргызстан), Куралай Аманжолава (Казахстан) і Ігар Гушчын (Расія).

Eurasian Creative Guild Film Festival - адзін з нямногіх кінафестываляў у свеце, які садзейнічае пашырэнню Eўразійскага кінематографа на англамоўнай прасторы. Фестываль Еўразійскага кіно праводзіцца ў час прэстыжнага брытанскага кінафестывалю Romford Film Festival, заснавальнікамі якога з'яўляюцца брытанскія кінематаграфісты Джо Султана і Спэнсэр Хоўк, а таксама Еўразійская творчая гільдыя (Лондан) пад кіраўніцтвам Джона Фардана і Марата Ахмеджанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі