Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2018, 12:25

Беларускі фільм "Тум-Пабі-Дум" прыме ўдзел у фестывалі рускага кіно ў Іспаніі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціна для сямейнага прагляду "Тум-Пабі-Дум" рэжысёра Вячаслава Нікіфарава прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі рускага кіно MIRFF-2018 у Іспаніі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Штогод фестываль прадстаўляе ўвазе еўрапейскіх гледачоў лепшыя найноўшыя рускамоўныя фільмы ў самых розных жанрах: сучасныя і гістарычныя драмы, прыгодніцкія карціны, заснаваныя на рэальных падзеях, сямейныя і псіхалагічныя драмы, камедыі. За час правядзення фестывалю, у ім удзельнічалі карціны не толькі з Расіі, але і з Арменіі, Грузіі, Узбекістана, Украіны. Беларускі фільм прыедзе на фестываль упершыню.

Фільмы MIRFF-2018: "Арытмія" Барыса Хлебнікава, "Салют 7" Кліма Шыпенкі, "Мацільда" Аляксея Учыцеля, "Пра каханне - толькі для дарослых" Ганны Мелікян, "Мяшок без дна" Рустама Хамдамова, "Блокбастар" Рамана Валабуева, "Жги" Кірыла Плятнёва, "Жыццё наперадзе" Карэна Аганесяна, "Халоднае танга" Паўла Чухрая, "Тум-Пабі-Дум" Вячаслава Нікіфарава.

Міжнародны фестываль рускага кіно MIRFF пройдзе ўжо шосты раз у Марбельі з 5 па 10 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі