Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 кастрычніка 2021, 15:09

Беларуская паэзія ў песнях: нотныя рукапісы Алоўнікава, Лучанка і Смольскага прадставілі ў БДАМ

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэматычную выстаўку "Чароўныя гукі беларускай паэзіі ў песнях" да Міжнароднага дня музыкі прэзентавалі ў нотна-навуковай бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Музыка акружае нас са старажытных часоў. Яна выклікае розныя пачуцці і эмоцыі, дапамагае перажыць цяжкія сітуацыі, напаўняе энергіяй, радуе слых і лечыць душу. Яе сіла, аб'яднаная з паэтычным словам, аказвае вялікі ўплыў на любога чалавека. Паэзія - невычэрпная крыніца натхнення для стваральнікаў музычных кампазіцый. Беларуская мова рытмічная і меладычная, таму вершы так і просяцца быць пакладзенымі на музыку, якую стваралі айчынныя кампазітары", - расказалі арганізатары.

У экспазіцыі прадставілі рукапісы песень Льва Абеліёвіча, Ігара Алоўнікава, Анатоля Багатырова, Генрыха Вагнера, Віктара Войціка, Ігара Лучанка і Дзмітрыя Смольскага, пакладзеных на вершы Максіма Багдановіча, Пятра Глебкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Русака і Максіма Танка. На выставе таксама можна ўбачыць зборнікі вершаў, кнігі і фотадакументы.

"У нашым фондзе захоўваюцца не толькі надрукаваныя творы беларускіх кампазітараў, але і рукапісы твораў. Яны складаюць спадчыну беларускай музычнай культуры і даюць магчымасць убачыць асаблівасці афармлення і індывідуальны почырк аўтара, адчуць атмасферу, у якой ствараўся твор", - падкрэслілі ў бібліятэцы.

Экспазіцыя прадоўжыцца па 19 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі