Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 красавіка 2018, 18:47

Беларуская кніга прадстаўлена на выстаўцы EurasianBookFair-2018 у Астане

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кніга прадстаўлена на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы EurasianBookFair-2018, якая адкрылася сёння ў Астане, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Выстаўка праводзіцца трэці раз, і колькасць яе экспанентаў расце. У гэтым годзе ўдзел у EurasianBookFair прымаюць больш за 155 выдавецтваў і кніжных арганізацый з 18 краін свету. У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняла ўдзел дзяржаўны сакратар Казахстана Гульшара Абдыкалікава, якая наведала і беларускую экспазіцыю, дзе ёй прадставілі лепшыя ўзоры кніжнай прадукцыі выдавецтваў.

Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага кніжнага форуму. На нацыянальным стэндзе "Кнігі Рэспублікі Беларусь" пройдуць прэзентацыі найбольш знакавых праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі