Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лютага 2018, 13:22

Беларуская кніга будзе шырока прадстаўлена на выстаўцы-кірмашы ў Вільнюсе

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кніга будзе шырока прадстаўлена на 19-й міжнароднай Вільнюскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрываецца 22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У дзень адкрыцця адбудзецца прэзентацыя беларускага стэнда для прадстаўнікоў літоўскіх СМІ, гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Народная асвета", Выдавецкі дом "Звязда", "Вышэйшая школа" і інш. Сярод навінак кнігавыдання - разнастайная літаратура: мастацкая, дзіцячая, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і г. д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі