Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лістапада 2017, 11:39

Беларускае кіно будзе імкнуцца да самаакупнасці - Бондар

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае кіно будзе імкнуцца да самаакупнасці, заявіў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар у праграме "Контуры" тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы будзем да гэтага імкнуцца. Сёння, на жаль, паказчыкі недастаткова высокія і акупнасць кінастужак вагаецца ад 10 працэнтаў да 150 працэнтаў", - адзначыў Юрый Бондар.

На думку міністра, перадумовы для акупнасці беларускага кіно ёсць. "Паспяховае вырашэнне гэтага пытання, на мой погляд, залежыць ад правільнай стратэгіі на стадыі падрыхтоўкі да здымкаў фільма. Г.зн. немагчыма сёння здымаць абстрактна кіно, не прадугледжваючы механізмы яго збыту", - лічыць ён. Плануецца, што 22 лістапада адбудзецца абарона бізнес-плана кінастудыі "Беларусьфільм" на 2018 год, галоўнае патрабаванне - ён павінен быць эканамічна абгрунтаваным.

У наступным годзе на падтрымку нацыянальнага кіно прадугледжана выдзяленне Br7,6 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі