Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 снежня 2017, 14:34

Беларуска Дар'я Рэут стала другой віцэ-місіс свету 2017 года

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Дар'я Рэут заняла трэцяе месца на конкурсе "Місіс свету 2017", паведамляе ТАСС.

Фінал конкурсу самых прыгожых замужніх жанчын прайшоў напярэдадні ў Іаханэсбургу (ПАР), у якім прынялі ўдзел 35 прадстаўніц розных краін. Каралевай і ўладальніцай тытула на 2018 год стала прадстаўніца Ганконга Эліс Лі Джыянета, першай віцэ-місіс была названа прадстаўніца Коста-Рыкі Джэніфер Міранда, беларуская ўдзельніца Дар'я Рэут увайшла ў тройку прызёраў.

У крытэрыі адбору для замужніх акрамя знешняй прыгажосці ўваходзіць таксама абавязковая адпаведнасць статусу сацыяльна актыўнай жанчыны, здольнай служыць пазітыўным прыкладам для свайго грамадства, таму вялікую ролю ў конкурсе адыгрывае гутарка з журы.

Другая віцэ-місіс Дар'я Рэут акрамя сваёй работы рэдактарам у часопісе, у якім асвятляецца свецкае і культурнае жыццё Мінска, прымае ўдзел у шэрагу сацыяльных праектаў, у тым ліку мерапрыемствах па сацыялізацыі бежанцаў з Украіны і Афганістана. Галоўным вынікам удзелу ў конкурсе Дар'я лічыць тое, што ёй удалося прадставіць і праславіць Беларусь. "Мне гаварылі: куды ты едзеш, там жа небяспечна! І я ўяўляла сабе такую, ведаеце, тыповую Афрыку, населеную плямёнамі. Прыехаўшы сюды, я была ўражана, да якой ступені гэта развітая краіна, з высокім узроўнем жыцця і цудоўнымі дабрадушнымі людзьмі", - падзялілася ўдзельніца сваімі ўражаннямі ад ПАР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі