Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 жніўня 2018, 16:32

"Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм па сучаснай беларускай казцы

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" выпусціць восенню мультфільм "Лагодны воўк" па сучаснай беларускай казцы. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр анімацыйнай карціны Наталля Дарвіна, работа будзе здадзена да 1 кастрычніка.

"Мультфільм "Лагодны воўк" пабудаваны на гісторыі беларускага аўтара Алены Масла. Казкі Алены не пакідаюць абыякавым, яны вельмі духоўныя, выхоўваюць лепшыя якасці. Я доўга не магла знайсці матэрыял для работы, а калі азнаёмілася з казкамі Алены, зразумела, што гэта менавіта той, з якім мне хочацца працаваць", - расказала рэжысёр.

Паводле слоў Наталлі Дарвінай, "Лагодны воўк" - гэта фільм пра тое, што трэба дапамагаць адзін аднаму, тым, хто ў гэтым мае патрэбу, слабым, неабароненым. Гэта мультфільм пра дабро. У ім людзі дапамагаюць ваўку, які зусім не злы і не страшны. Гэта анімацыйная казка будзе цікавай дзецям і дарослым, упэўнена рэжысёр.

У планах Наталлі Дарвінай работа над мультфільмам пра Лох-нескую пачвару і іншымі, што таксама грунтуюцца на казках з глыбокім сэнсам Алены Масла, паклоннікам таленту якой лічыць сябе рэжысёр.

Над стужкай працуюць мастак-пастаноўшчык Святлана Катлярова, гукарэжысёр Уладзімір Ярмоленка, рэдактар Маргарыта Шаграй, аўтар музыкі - група "Нагуаль". Агучваюць персанажаў Віктар Манаеў, Аляксандр Ждановіч, Віталь Радзько.

Наталля Дарвіна - рэжысёр некалькіх мультфільмаў, у тым ліку на кінастудыі "Беларусьфільм" яна зняла анімацыйны фільм "Бежал мышонок по траве".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі