Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2017, 10:44

"Беларусьфільм" пасля рэканструкцыі стане кінафабрыкай - Бондар

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" пасля рэканструкцыі стане фабрыкай, дзе змогуць працаваць айчынныя і замежныя кінематаграфісты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, фінал рэканструкцыі студыі адбудзецца 7 лістапада, цяпер ідуць тэхнічныя працэдуры, падпісваецца дакументацыя аб прыёме, завяршаюцца чыставыя работы. Пазней шырокай грамадскасці будуць прэзентаваны тэхнічныя магчымасці абноўленага "Беларусьфільма", якія даюць магчымасць ствараць кінапраекты на вышэйшым узроўні. Як адзначыў Юрый Бондар, на кінастудыі зацікаўлены выбудаваць аптымальную мадэль функцыянавання, якая будзе ўключаць не толькі стварэнне нацыянальных кінапраектаў, што з'яўляюцца прыярытэтнымі, але і прадастаўленне паслуг кампаніям, якія працуюць на гэтым рынку.

Ужо цяпер ёсць заяўкі ад расійскіх кампаній, сказаў міністр. Так, у студзені наступнага года будзе запушчаны маштабны кінапраект "Чарнобыль" у рэканструяваных павільёнах. Ёсць таксама прапанова ад адной з расійскіх зорак эстрады аб здымках новага музычнага праекта.

Рэканструкцыя Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пачалася ў 2009 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі