Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Беларусьфільм" мае намер актыўна супрацоўнічаць з тэлеканаламі

Культура 05.09.2018 | 14:00
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Фота з архіва
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" мае намер актыўна супрацоўнічаць з тэлеканаламі. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, студыя мае намер актыўна супрацоўнічаць з беларускімі тэлеканаламі і з адным з іх плануе здымаць сітком (сітуацыйную камедыю). Большасць праектаў - гэта малабюджэтныя фільмы. Акрамя таго, некаторыя тэлевізійныя праекты плануецца здымаць на "Беларусьфільме".

Нацыянальная кінастудыя таксама пачала супрацоўнічаць з рэгіянальнымі расійскімі каналамі. Пераглядаецца каталог беларускіх фільмаў, яны пераводзяцца ў лічбавы фармат, каб можна было прапанаваць прадукцыю высокай якасці.

Сумесная вытворчасць фільмаў з партнёрамі - адзін з важных напрамкаў дзейнасці кінастудыі. У прыватнасці, ёсць дамоўленасць з казахстанскімі партнёрамі аб рабоце над фільмам пра беларускага і польскага паэта і этнографа Адольфа Янушкевіча, з кітайскімі - меладраматычнай камедыйнай гісторыі, з польскімі - анімацыйнага поўнаметражнага фільма.

Уладзімір Карачэўскі таксама расказаў, што кінастудыя выходзіць з прапановамі на рэспубліканскі адкрыты конкурс кіно, пры гэтым кожны з іх прадугледжвае ўдзел у рабоце або тэлеканала, або прыватнай кампаніі, або замежных партнёраў.

Гаворачы аб кінавытворчасці на гэты час, гендырэктар кінастудыі расказаў, што ў мантажны перыяд пераходзіць работа над фільмам Дзмітрыя Астрахана "Жыццё пасля жыцця", яго шырокі паказ плануецца ў снежні. У лістападзе будзе гатовы альманах маладых рэжысёраў "Вайна. Застацца чалавекам". Некаторыя работы альманаха заслугоўваюць увагі, і ёсць чаканні, што дырэкцыя "Лістапада" зверне на яго ўвагу. У вытворчасці знаходзіцца нацыянальны фільм "Янка Купала". Прайшлі здымкі на натуры, да зімы яны прадоўжацца ў павільёнах. Цяпер праходзіў кастынг акцёраў на галоўныя ролі, ідзе абмеркаванне кандыдатаў. Акрамя таго, актыўна вядзецца работа па падрыхтоўцы да здымак фільма "Авантуры Праніціша Вырвіча".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.