Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 жніўня 2017, 12:23

Беларусь упершыню прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі дружбы ў Нью-Ёрку

8 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь упершыню прыняла ўдзел у праведзеным у Нью-Ёрку IV Міжнародным фестывалі дружбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Музычная група з Беларусі Bycity была адабрана арт-дырэкцыяй горада, каб прадставіць на фестывалі Еўропу. Са сцэны прагучалі новыя для нью-ёркцаў кампазіцыі на беларускай мове - "Цячэ вада ў ярок", "Зазвінелі звонікі", "На пасашок".

Пры ўдзеле генеральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку прадстаўнікі беларускай дыяспары прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні міжнароднай вёскі, дзе кожны прахожы змог паспрабаваць пачастункі з Беларусі - цукеркі, пячэнне, зефір, мёд. У "Беларускай хаце" былі прадстаўлены нацыянальныя касцюмы, беларускія сувеніры з саломы.

Нараўне з прадстаўнікамі 193 краін - членаў ААН беларускі сцяг у парадзе сцягоў нёс ветэран Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік беларускай суполкі ў Нью-Ёрке Іосіф Каплінскі. Завяршылася мерапрыемства выкананнем удзельнікамі фестывалю песні "We Are the World".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі