Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 жніўня 2019, 14:36

Беларус прызнаны лепшым выканаўцам на рускай мове на конкурсе оперных спевакоў у Бухарэсце

9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі Вячаслаў Казлоўскі стаў лепшым выканаўцам твораў на рускай мове на міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў, які адбыўся ў Бухарэсце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Румыніі.

Вячаслаў Казлоўскі (барытон) з'яўляецца салістам Акадэміі маладых оперных спевакоў пры Марыінскім тэатры (Санкт-Пецярбург). Па выніках конкурсу ён атрымаў прыз "Лепшы выканаўца твораў на рускай мове". Узнагароду яму ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч, які па запрашэнні арганізатараў прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі закрыцця і ўзнагароджанні ўдзельнікаў.

Асноўная мэта конкурсу - падтрымка маладых талентаў опернага мастацтва. Арганізатарамі выступаюць Нацыянальны ўніверсітэт музыкі (г. Бухарэст) і заснавальнікі міжнароднага конкурсу оперных спевакоў International Grand Prix of Romania.

У час гутарак з арганізатарамі мерапрыемства, членамі журы і ўдзельнікамі Андрэй Грынкевіч расказаў аб развіцці опернага і тэатральнага мастацтва ў Беларусі, абмеркаваў магчымасці развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Румыніі. Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў сустрэчу з Джонам Элісанам, музычным крытыкам, рэдактарам газеты The Daily Telegraph, і абмеркаваў пытанні магчымай падтрымкі беларускіх майстроў опернага мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі