Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2016, 16:12

Беларусь перадасць бібліятэкам Украіны факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны"

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кіеве 26 мая адбудзецца цырымонія ўрачыстай перадачы буйнейшым бібліятэкам Украіны ўнікальнага факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальнай парламенцкай бібліятэцы Украіны пры падтрымцы беларускай дыпмісіі, міністэрстваў культуры Беларусі і Украіны ў рамках аб'яўленага ў Беларусі Года культуры. Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Украіны Тамара Вылягжаніна, кіраўніцтва і прадстаўнікі Міністэрства культуры Украіны і Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Украіны, дзеячы культуры і мастацтва дзвюх краін.

Выпуск факсімільнага выдання 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525), - унікальны культурны праект Беларусі, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр Псалтыра ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а затым пераклаў і іншыя кнігі Бібліі. І менавіта Скарына зрабіў духоўнае чытанне больш даступным: друкаваная кніга каштавала танней за рукапісную. Больш таго, ён выдаў "Малую падарожную кнігу", якая аб'яднала ў адным, можна сказаць, кішэнным зборніку Псалтыр, тэксты царкоўных службаў і гімнаў, а таксама астранамічны царкоўны каляндар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі