Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларус і ўкраінец набралі аднолькавую колькасць балаў у конкурсе "Віцебск-2017"

Культура 17.07.2017 | 11:26

17 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Беларус Ягор Шаранкоў і ўкраінец Улад Сытнік набралі аднолькавую колькасць балаў па выніках двух дзён фіналу XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля першага дня фіналу беларуса ад украінца аддзяляў усяго адзін бал. Акрамя таго, у чацвёрцы лідараў былі выканаўцы з Расіі Лілія Вельтман і з Сербіі Невена Божавіч. Але пасля другога выступлення, у якім канкурсантам трэба было выканаць сусветны хіт, журы было менш прыхільнае да дзяўчат. Хоць Невена цудоўна выканала даволі складаную песню з рэпертуару Крысціны Агілера – "Hurt", яе выступленне было ацэнена на 74 балы. Расіянцы дасталася і таго менш. Ягор Шаранкоў выбраў вельмі вядомую кампазіцыю "Queen" - "We are the champions". Хто і як толькі не перапяваў гэту песню, беларус таксама вырашыў паэксперыментаваць з кавер-версіяй. Відавочна, суддзі засталіся задаволены вынікам і паставілі 76 балаў. Улад Сытнік выбраў "You raise me up", за якую Джош Гробан нават атрымаў "Грэмі", і быў на ўзроўні з арыгінальным выканаўцам. Але, атрымаўшы ад журы 75 балаў, з агульнай сумай 151 Улад аказаўся з беларусам на роўных.

Абодва канкурсанты лічаць, што паказалі лепшае, на што здольныя, і ўдзячны публіцы за падтрымку. "Я вельмі рады, што гледачы так душэўна і эмацыянальна ўспрынялі ўсе мае выступленні, - сказаў за кулісамі Ягор Шаранкоў. - Яны мяне зарадзілі сваёй пазітыўнай энергіяй. Ды і роднае паветра дапамагала мне. Ствараючы кавер вядомай песні, я стараюся падстроіць яе пад сябе. Арыгінал перапець вельмі складана, і хочацца зрабіць проста нешта новае, каб глядач нават не адразу разумеў, што гэта тая самая кампазіцыя. Каб ён слухаў яе з новымі эмоцыямі. Гэта закранула ўсе мае конкурсныя песні". Таксама ён прызнаўся, што конкурс даў яму неверагодную вытрымку. Было няпроста справіцца з напружаннем усіх гэтых дзён. Дапамаглі і парады ўладальніка Гран-пры мінулага года Аляксея Гроса.

Ягор Шаранкоў (Беларусь)

Ва Улада Сытніка за плячамі ўжо 24 конкурсы рознага ўзроўню, але "Славянскі базар" ён лічыць самым яркім момантам за апошнія гады. "Мне здаецца, журы было складана выбраць. Усе малайцы. Мяне асабіста многія здзівілі. Вельмі спадабаўся балгарын Нікола Чочаў, італьянец Вальтэр Рычы, беларус, расіянка, сербка і іншыя. Наогул, атмасфера была дружалюбная. Думаю што мы будзем сябраваць і пасля конкурсу, ездзіць адзін да аднаго ў госці", - сказаў Улад. Дарэчы, з украінскім артыстам на конкурсе адбылася незвычайная гісторыя. Пасля паўфіналу да яго падышла жанчына, якая сказала, што ў яе такое ж прозвішча, яна родам з Украіны, такім чынам не выключана, што яны могуць быць зусім далёкімі сваякамі. І ў дзень фіналу яна зноў прыйшла падтрымаць цёзку па прозвішчы з кветкамі. Сам спявак, які прыехаў з Кіева, але родам з Луганска, са сцэны пажадаў на роднай мове ўсім беларусам і наогул усім прысутным мірнага неба над галавой.

У гэты дзень вядучыя канцэрта Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая прасілі ўдзельнікаў паразмаўляць крыху на іх родных мовах - без перакладу, проста каб паслухаць, адчуць адрозненні і падабенства, мелодыку. І нават так нескладана было зразумець камплементарныя словы і пажаданні ў адрас публікі. Пачуцці чыталіся ў жэстах, інтанацыі, поглядах, а ў некаторых нават былі напісаны на касцюмах. У прыватнасці, мексіканка Данатэла Пелаё Радрыгес выйшла падпярэзаная беларускім ручніком. Спадзяёмся, цёплыя пачуцці да нашай краіны будуць яшчэ доўга саграваць гасцей з 20 краін.

Між тым, інтрыга конкурсу амаль вырашылася - сёння на ўрачыстым закрыцці ў Летнім амфітэатры адбудзецца ўзнагароджванне лаўрэатаў. Але, калі журы не зробіць ніякіх сюрпрызаў, адно можна сказаць з вялікай доляй упэўненасці: Гран-пры ў гэтым годзе не будзе. Згодна з умовамі конкурсу, лідар павінен апярэджваць астатніх мінімум на 3 балы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8).