Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 мая 2018, 09:12

"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць другі паўфінал "Еўрабачання-2018"

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе 10 мая ў Лісабоне, пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У другім паўфінале на сцэне Altice Arena выступяць прадстаўнікі Нарвегіі, Румыніі, Сербіі, Сан-Марына, Даніі, Расіі, Малдовы, Нідэрландаў, Аўстраліі, Грузіі, Польшчы, Мальты, Венгрыі, Латвіі, Швецыі, Чарнагорыі, Славеніі, Украіны.

Каменціраваць галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. Пачатак трансляцыі - 22.00.

Фінал "Еўрабачання-2018" адбудзецца 12 мая, і яго прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24", а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі