Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць другі паўфінал "Еўрабачання-2017"

Культура 10.05.2017 | 17:11

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечарам 11 мая ў Кіеве адбудзецца другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Прамую трансляцыю ў 22.00 пачнуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі (tvr.by), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Беларуская група NaviBand з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" выступіць пад нумарам 14. Разам з маладымі людзьмі за пуцёўку ў фінал будуць змагацца выканаўцы з Сербіі, Аўстрыі, Македоніі, Мальты, Румыніі, Нідэрландаў, Венгрыі, Даніі, Ірландыі, Сан-Марына, Харватыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Балгарыі, Літвы, Эстоніі, Ізраіля.

У другім паўфінале могуць галасаваць краіны-ўдзельніцы, а таксама Германія, Францыя і Украіна. Тэлефонныя нумары будуць аб'яўлены каментатарам, а таксама абазначаны эфірнай графікай у час прамой трансляцыі. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прадстаўляе іх краіну.

Каменціраваць другі паўфінал галоўнага тэлевізійнага музычнага шоу Еўропы па-беларуску будзе журналіст Агенцтва тэленавін Яўген Перлін.

Тым часам беларуская дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, група NaviBand і іх творчая каманда, прадаўжаюць рыхтавацца да выступлення ў паўфінале. "Вакал, харэаграфія, сустрэчы з журналістамі - з кожным днём графік становіцца ўсё больш напружаным. Сёння - генеральны прагон, на якім група NaviBand павінна адпрацаваць конкурсны нумар на 100 працэнтаў", - расказалі ў прэс-службе.

Напярэдадні вечарам на сцэне Міжнароднага выставачнага цэнтра адбыўся першы паўфінал "Еўрабачання-2017". Па яго выніках з 18 краін у пераможную дзясятку ўвайшлі прадстаўнікі Малдовы, Азербайджана, Грэцыі, Швецыі, Партугаліі, Польшчы, Арменіі, Аўстраліі, Кіпра і Бельгіі. Гэтыя артысты далучацца да сваіх калег з краін Вялікай пяцёркі, якія традыцыйна трапляюць у фінал "Еўрабачання" аўтаматычна (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія), а таксама Украіна - на правах пераможцы мінулага года.

У 62-м конкурсе "Еўрабачанне-2017" прымаюць удзел 42 краіны. Украіна праводзіць песенны форум другі раз. Раней краіна прымала конкурс у 2005 годзе. Лагатып гэтага "Еўрабачання" ўяўляе сабой традыцыйныя ўкраінскія каралі - маністы. У бягучым годзе весці конкурс упершыню даручана выключна мужчынам: украінскім тэлевядучым Уладзіміру Астапчуку, Аляксандру Скічко і Цімуру Мірашнічэнку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прызначаны садзейнічаць пашырэнню кантактаў і ўдасканаленню прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў.