Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2015, 12:21

Баявыя шлемы абарончага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель можна ўбачыць на выстаўцы ў Нясвіжы

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У малой выставачнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" праходзіць выстаўка "Баявыя нагалоўі засцерагальнага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стагоддзяў", паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

На выстаўцы прадстаўлены шлемы, а таксама даспехі, дзіды і харугвы XI-XVII стст. - усяго больш за 40 экспанатаў. "На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, а таксама ўбачыць практычна ўсе тыпы шлемаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі і іх сапернікі", - расказалі спецыялісты.

Вянцом экспазіцыі з'яўляецца рэканструкцыя шлема (які лічыцца страчаным) з вядомага даспешнага гарнітура Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI стагоддзя, вырабленага вядомым еўрапейскім майстрам Кунцам Лохнерам.

Выстаўка "Баявыя нагалоўі засцерагальнага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI-XVII стагоддзяў" будзе працаваць да канца года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі