Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2018, 13:05

Аўтары дзіцячых кніг з Беларусі сталі дыпламантамі Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.В. Біянкі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтары дзіцячых кніг з Беларусі Галіна і Сяргей Трафімавы сталі дыпламантамі Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.В. Біянкі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Аршанскія настаўнікі Галіна і Сяргей Трафімавы сталі дыпламантамі ў намінацыі "Творы калектыву аўтараў". Ім уручаны ганаровы дыплом і памятны значок "Міжнародная прэмія імя В.В. Біянкі". Так высока былі ацэнены прадстаўленыя імі на конкурс кнігі для дзяцей. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.В. Біянкі ў рамках расійска-беларускага праекта "Пад белымі крыламі" адбылася ў Мінску.

Галіна і Сяргей Трафімавы - пастаянныя аўтары выдавецтва "Народная асвета". Шырока вядомая сярод маленькіх чытачоў Беларусі серыя гэтых аўтараў "Расказы Дзеда Прыродаведа" выходзіць у выдавецтве з 2007 года.

На XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе ў Мінску з 28 лютага па 4 сакавіка, адбудзецца прэзентацыя кніг серыі "Расказы Дзеда Прыродаведа" аўтараў Трафімавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі