Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 жніўня 2017, 18:38

Аўстралійскія кінакарціны пакажуць 18-19 жніўня ў гістарычным цэнтры Мінска

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстралійскія кінакарціны пакажуць 18-19 жніўня ў дворыку атэля "Манастырскі" на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Дакументальны фільм 2012 года, які дэманструе вяршыні майстэрства двух лепшых сёрфераў планеты, гледачы ўбачаць 18 жніўня. Для двухразовага чэмпіёна свету Тома Кэрала і яго бліжэйшага сябра і саперніка Роса Кларка-Джоўнса акіянскія штармавыя хвалі - не проста захапленне даўжынёю ў жыццё, а выклік уласнаму страху.

А 19 жніўня можна будзе ацаніць драму "10 імгненняў лёсу" 2013 года. Карціна складаецца з 10 расказаў дзесяці лепшых рэжысёраў Аўстраліі, якія аб'ядналіся, каб удыхнуць новае жыццё ў маленькі прыбярэжны гарадок Анджэлюс. Уваход на сеансы свабодны, пачатак у 21.00.

"Open Air Cinema" - штотыднёвы праект, які стартаваў 14 ліпеня. Увечары мінчан і гасцей запрашаюць у Верхні горад на бясплатныя кінасеансы, на якіх дэманструюцца фільмы розных жанраў. Арганізавана 220 пасадачных месц, працуе кінабар і кафэ.

Першымі паказалі італьянскую камедыю 2016 года "Белае віно з Бабудойу" і сем лепшых італьянскіх кароткаметражак у адной праграме пад назвай Italian Best Shorts, затым нарвежскае, амерыканскае і англійскае кіно.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі