Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 жніўня 2016, 13:20

"Астравы Дулебы" запрашаюць на экаўік-энд для ўсёй сям'і

29 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Клічаўскім раёне (Магілёўская вобласць) 3-4 верасня пройдзе першы экаарт-фестываль "Астравы Дулебы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Клічаўскім райвыканкаме.

"Гэта будзе цікавае, яркае экалагічнае свята, адметнае ад стандартных святочных мерапрыемстваў, - экаўік-энд для ўсёй сям'і. Яго мэта - азнаёміць усіх жадаючых з прыродай Клічаўскага раёна і рэспубліканскім гідралагічным заказнікам "Астравы Дулебы", які мае міжнародны статус і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй аб водна-балотных угоддзях. Мы таксама маем намер абудзіць жывую цікавасць да багатай гістарычнай спадчыны нашага ляснога краю", - адзначылі субяседнікі.

Тэматычныя пляцоўкі фестывалю будуць прадстаўлены ў фармаце "астравоў". Напрыклад, на востраве "Беларускія прысмакі" можна будзе прадэгуставаць стравы беларускай кухні, а таксама запасціся ягадамі і грыбамі, на якія багаты лясны край. На востраве "Традыцыйныя народныя танцы і гульні" гасцей чакаюць тэатральна-танцавальныя выступленні і майстар-класы па народных танцах. Востраў "Спартыўны" запросіць паўдзельнічаць у розных атракцыёнах, сямейных эстафетах, перацягванні каната і іншых спартыўных спаборніцтвах, а на востраве "Рыцары" будзе прадстаўлены элемент рэканструкцыі побыту старажытных славян, а таксама пройдуць паказальныя выступленнні лучнікаў.

На "Алеі рамёстваў" свае вырабы прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамеснікі, будуць арганізаваны майстар-класы па розных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гасцей фестывалю таксама чакаюць рэканструкцыі гістарычных падзей, экскурсіі для жадаючых на "Астравы Дулебы" і ў мемарыяльны комплекс "Усакіна", рыцарскі турнір, выступленні калектываў Клічаўскага раёна і фаер-шоу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі