Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 лютага 2016, 13:35

Асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі на перспектыву распрацуюць у Беларусі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі на перспектыву будуць распрацаваны ў Беларусі, паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем падрыхтаваць асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі на перспектыву. Распрацоўка гэтага дакумента стане вынікам правядзення Года культуры ў Беларусі", - растлумачыла Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, у краіне для гэтага ёсць магутная прававая база (рыхтуецца Кодэкс аб культуры), а таксама эканамічная база - Праграма "Культура Беларусі", якая ўнесена ва ўрад і можа быць прынята ў хуткім часе. "У гэтай праграме распісаны аб'ёмы дзяржаўнай падтрымкі культуры і тыя мерапрыемствы, якія мы рэалізуем у 2016-2020 гадах. Але трэба яшчэ глядзець у перспектыву. Дакумент, які мы плануем падрыхтаваць, будзе абмяркоўвацца на форуме творчай інтэлігенцыі і супрацоўнікаў устаноў культуры ў канцы года. Пасля прыняцця дакумента дзяржаўную культурную палітыку мы будзем рэалізоўваць, абапіраючыся на яго", - растлумачыла Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, на працягу Года культуры будуць рэалізоўвацца цікавыя разнапланавыя мерапрыемствы - як традыцыйныя, так і новыя. У тым ліку будуць названы Чалавек года ў сферы культуры, лепшы горад у сферы культуры і турызму, а таксама лепшы дзяржорган, які займаецца рэалізацыяй культурнай палітыкі на мясцовым узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі