Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Арыгінал Бібліі Гутэнберга ўпершыню прадставяць у Мінску

Культура 12.09.2017 | 13:52
Фота прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Фота прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгінал Бібліі Гутэнберга ўпершыню прадставяць на выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.

Сёння ўнікальная кніга, якая лічыцца самым старажытным, вядомым і дарагім выданнем у Еўропе, прыбудзе ў Беларусь з Германіі.

Фрагмент гэтага рэдкага кніжнага помніка захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Лейпцыгу. Спецыяльным рэйсам у суправаджэнні экспертаў-кнігазнаўцаў, дыпламатаў і супрацоўнікаў аховы выданне прыбудзе ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, а з 15 верасня будзе даступна шырокай публіцы ў час міжнароднай выстаўкі "Францыск Скарына і яго эпоха".

Біблія Гутэнберга традыцыйна лічыцца пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе і паваротным момантам у пераходзе ад сярэднявечча да сучаснага свету. Гэта кніга, надрукаваная гатычным шрыфтам, прызнана шэдэўрам мастацкага майстэрства. Біблія цалкам надрукавана ў дзве калонкі. Вялікія літары і загалоўкі выкананы ўручную з варыяцыямі малюнка.

У свеце захавалася толькі некалькі экзэмпляраў унікальнага выдання, і зусім невялікая колькасць краін можа дазволіць сабе прадэманстраваць гэту кнігу публіцы. Магчымасць прадставіць вельмі рэдкае выданне ў Беларусі з'явілася дзякуючы садзейнічанню пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Германіі.

Каб дапоўніць вобраз унікальнага выдання, побач з фрагментам арыгінальнага помніка на выстаўцы будзе дэманстравацца факсімільнае выданне поўнай Бібліі Гутэнберга, выкананае ў 1913 годзе ў тым жа Лейпцыгу. Сёння гэта выданне таксама лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю, яно прыбыло на выстаўку з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.

Міжнародная выстаўка "Францыск Скарына і яго эпоха" будзе ўрачыста адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 верасня ў час міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", а з 15 верасня стане даступнай для шырокай публікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.