Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2016, 11:14

Артысты Вялікага тэатра Беларусі сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу балета

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя майстры сцэны балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Чыжык і Канстанцін Геронік сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу артыстаў балета, які праходзіў у Астане (Казахстан) з 10 па 17 верасня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"Гучнымі апладысментамі на працягу ўсіх конкурсных дзён сустракалі нашых артыстаў Аляксандру Чыжык і Канстанціна Героніка, якія ў выніку сталі ўладальнікамі трэціх прэмій конкурсу", - адзначылі ў тэатры.

На працягу тыдня на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана Опера" спаборнічалі канкурсанты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Японіі і іншых краін.

Конкурсная праграма была падрыхтавана з тым разлікам, каб артысты змаглі прадэманстраваць усе грані свайго таленту і майстэрства. У першым туры абавязковымі да выканання былі варыяцыі і дуэты з класічных балетаў, у другім да іх дабавіліся нумары сучаснай харэаграфіі.

Заснавальнікам ІІІ Міжнароднага конкурсу артыстаў балета з'яўляецца прыватны "Фонд развіцця і падтрымкі балета і нацыянальнага танца" на базе вядучага тэатра "Астана Опера".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі