Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 жніўня 2017, 16:15

Аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Анісімава завершыць праграму класічных субот каля ратушы

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў Верхнім горадзе 26 жніўня пройдзе заключны летні канцэрт пад адкрытым небам "Класіка каля ратушы з velcom", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

З праграмай "Яе вялікасць класіка" выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. У выкананні аркестра і салістаў прагучаць шэдэўры сусветнай класічнай музыкі, даступныя дзякуючы сваёй папулярнасці гледачам з малым філарманічным стажам і здольныя падарыць хвіліны духоўнай асалоды сапраўдным знатакам высокага мастацтва.

Сваім майстэрствам парадуюць слухачоў Ірына Крыкунова (сапрана, Расія), Цімур Сергееня (фартэпіяна, Беларусь-Бельгія) і іншыя музыканты.

Пачатак у 20.30. Уваход свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі