Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2019, 12:41

Аркестр Міхаіла Фінберга запрашае на свята мастацтваў "Музы Нясвіжа"

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі запрашае 23-25 мая на XXIV свята мастацтваў "Музы Нясвіжа", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

У першы дзень свята мастацтваў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі Тэатр імя Уршулі Радзівіл" Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю паводле п'есы Мальера "Ён - мужык, а яна - паненка". 24 мая ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча Міхаіла Фінберга з жыхарамі старажытнага горада "Год юбілею Станіслава Манюшкі", а ў раённым цэнтры культуры пройдзе канцэрт акадэмічнай музыкі "Нясвіж - крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў". Там жа адкрыецца мастацкая выстава "Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей".

Канцэрт "Рэлігійныя творы айчынных майстроў" адбудзецца 25 мая ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт "Музыка беларускіх палацаў" - у тэатральнай зале Палацавага ансамбля Нясвіжа. Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам "Новае ў Нясвіжы".

"Мне асабліва прыемна выступаць у гэтым рэгіёне, паколькі я ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і Нясвіжа. Для любога музыканта самая высокая ацэнка яго творчасці - запаўняльнасць залы ў час выступлення. У Нясвіжы ўсе нашы канцэрты праходзяць з аншлагам. Я ўдзячны гледачам за адданасць нашаму аркестру і заўсёды стараюся парадаваць іх новымі праграмамі і праектамі", - адзначыў маэстра.

Арганізатарамі ХХIV свята мастацтваў "Музы Нясвіжа-2019" з'яўляюцца Міністэрства культуры, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі