Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2017, 11:38

Амерыканскі пісьменнік Джордж Сондэрс атрымаў Букераўскую прэмію

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі пісьменнік Джордж Сондэрс стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Перамогу Джорджу Сондэрсу прынёс яго раман Lincoln in the Bardo ("Лінкальн у Бардо"). Раней гэтай прэстыжнай літаратурнай прэміі быў удастоены амерыканскі пісьменнік Пол Біці з раманам "Распрадажа".

Джордж Сондэрс вядомы як аўтар апавяданняў. "Лінкальн у Бардо" - яго першы "поўнаметражны" раман. Паводле ацэнкі старшыні журы прэміі Лолы Янг, форма і стыль гэтага арыгінальнага рамана ўяўляе сабой дасціпнае, тонкае і кранальнае апавяданне. Раман апісвае адну ноч з жыцця прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна пасля смерці яго 11-гадовага сына на аснове рэальнага эпізоду.

Амерыканскаму пісьменніку 58 гадоў, ён нарадзіўся ў Тэхасе. Лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод.

Сондэрс атрымае прыз 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, фіналісты прэміі атрымліваюць чэк на 2,5 тыс. фунтаў і падарункавае выданне кнігі ручной работы.

Букераўскую прэмію ўручаюць з 1969 года, але да 2014 года яе лаўрэатамі маглі стаць толькі грамадзяне Вялікабрытаніі, Ірландыі і краін брытанскай Садружнасці. З 2014 года стаць лаўрэатам можа пісьменнік любой краіны, але пры ўмове, што раман напісаны на англійскай мове і апублікаваны афіцыйным выдаўцом у Вялікабрытаніі ў год прысуджэння прэміі. У розныя гады фіналістамі прэміі станавіліся Айрыс Мердак, Салман Рушдзі, Кадзуа Ісігура, Уільям Голдынг, Маргарэт Этвуд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі