Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 студзеня 2017, 11:27

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў адкрыла галасаванне за намінантаў на прэмію "Оскар"

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакладзены пачатак адбору прэтэндэнтаў на прэстыжную прэмію "Оскар". Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Амерыканскую акадэмію кінамастацтваў, 5 студзеня пачалася рассылка бюлетэняў для звыш 6 тыс. кінаакадэмікаў, у якіх ёсць права голасу.

Запоўненыя бюлетэні будуць накіраваны ў фірму PricewaterhouseCoopers, якая ўжо больш за 80 гадоў займаецца падлікам галасоў для вызначэння самых дастойных прадстаўнікоў сусветнай кінаіндустрыі.

Завершыцца прыём бюлетэняў 13 студзеня.

Прэтэндэнты на прэмію "Оскар" стануць вядомы 24 студзеня, а з 13 па 21 лютага будзе праходзіць фінальны этап галасавання, пасля якога вызначацца ўладальнікі прэміі.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод "Оскар" (89-я па ліку) адбудзецца 26 лютага ў Лос-Анджэлесе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі