Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 чэрвеня 2016, 19:52

Аляксей Грос на "Славянскім базары" падорыць Але Пугачовай яе генеалагічнае дрэва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2016" Аляксей Грос на "Славянскім базары" падорыць мегазорцы Але Пугачовай яе генеалагічнае дрэва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў куратар праекта Сяргей Андрыянаў.

Паводле яго слоў, матэрыялы генеалагічнага дрэва збіраў 30 гадоў стрыечны дзядзька Алы Барысаўны, які пражывае ў Бранскай вобласці. Аднак самастойна ён не меў магчымасці аформіць дакументацыю, і каманда Аляксея Гроса ўзяла на сябе рэалізацыю гэтай задачы. У выніку прыгожа аформленае палатно даўжынёй 1,5 м уключае інфармацыю аб усіх членах роду Алы Барысаўны, пачынаючы з прадзеда Фёдара Пугачова, які меў маёнтак у Магілёўскай губерні. Аўтар гэтай работы - дызайнер Наталля Аксіновіч.

Генеалагічнае дрэва Аляксей Грос мае намер уручыць прымадоне на канцэрце Алы Пугачовай і Максіма Галкіна, які адбудзецца на юбілейным "Славянскім базары ў Віцебску" за дзень да ўрачыстага адкрыцця. Таксама ў якасці падарункаў канкурсант уручыць Але Барысаўне і Максіму Галкіну вышытыя ўручную майкі, а каб не памыліцца з памерам, каманда Аляксея Гроса звязвалася з асабістым стылістам прымадоны. Не застануцца без увагі і юныя Ліза і Гары, якія атрымаюць вышыванкі.

Аляксей задумаў падарыць вышыванкі і ўсім сваім сапернікам на першай рэпетыцыі з Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі. Для дзяўчат падрыхтаваны белыя майкі, для хлопцаў - чорныя.

Каманду Аляксея Гроса на фестывалі можна будзе пазнаць па фірменнай майцы з выявай вакаліста: прадстаўнік конкурсу ад Беларусі на ёй прадстаўлены ў жартаўлівым вобразе віцебскага князя Альгерда. Толькі артыст не на кані і ў даспехах, а ў кашулі-вышыванцы і з мікрафонам у руцэ.

Каманда музыканта запрашае ўсіх паклоннікаў размяшчаць фота ў падтрымку канкурсанта ў сацыяльных сетках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі