Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 красавіка 2018, 17:47

ALEKSEEV выступіць на "Еўрабачанні" ў першым паўфінале пад нумарам восем

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" выступіць у першым паўфінале пад нумарам восем. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, арганізатарамі конкурсу аб'яўлены канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах.

У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання", як і мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

У першым паўфінале, 8 мая, парадак выступленняў наступны: 1. Азербайджан, 2. Ісландыя, 3. Албанія, 4. Бельгія, 5. Чэхія, 6. Літва, 7. Ізраіль, 8. Беларусь, 9. Эстонія, 10. Балгарыя, 11. Македонія, 12. Харватыя, 13. Аўстрыя, 14. Грэцыя, 15. Фінляндыя, 16. Арменія, 17. Швейцарыя, 18. Ірландыя, 19. Кіпр.

У другім паўфінале, які пройдзе 10 мая, выступяць: 1. Нарвегія, 2. Румынія, 3. Сербія, 4. Сан-Марына, 5. Данія, 6. Расія, 7. Малдова, 8. Нідэрланды, 10. Грузія, 11. Польшча, 12. Мальта, 13. Венгрыя, 14. Латвія, 15. Швецыя, 16. Чарнагорыя, 17. Славенія, 18. Украіна.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы медыяхолдынга - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі